Back

Explore every episode of the podcast ПіК Свабоды

Dive into the complete episode list for ПіК Свабоды. Each episode is cataloged with detailed descriptions, making it easy to find and explore specific topics. Keep track of all episodes from your favorite podcast and never miss a moment of insightful content.

Rows per page:

1–22 of 22

TitlePub. DateDuration
Галоўны перамоўнік з ЗША. «Нетэлефонная размова» з Пуціным. Адказ Ціханоўскага Лукашэнку01 Aug 202500:46:27
Навошта Лукашэнка зноў паехаў да Пуціна? Ці сапраўды Лукашэнка быў гатовы вызваліць некалькі тысячаў палітвязьняў? Што вядома пра прадстаўніка Лукашэнкі на перамовах паміж уладамі Беларусі і ЗША? Ці рэалістычная ідэя круглага стала паміж уладай і апазыцыяй пры пасярэдніцтве ЗША? Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. Таксама ў нашым эфіры былы кіраўнік канцылярыі міністра абароны Нямеччыны Ніка Лянге патлумачыць, чаму ён не сумняецца, што Беларусь выкарыстаюць для магчымага нападу Расеі на краіны NATO. Пагаворым з былымі добраахвотнікамі, а цяпер палітыкамі Вадзімам Кабанчуком і Аляксандрам Клачко пра тое, чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцьці.
Якое вакно магчымасьцяў для Беларусі адкрывае ультыматум Трампа Пуціну31 Jul 202500:35:17
У чым сутнасьць прапановаў АПК наконт дыялёгу з рэжымам? Якія рэсурсы ёсьць у дэмакратычных сілаў? Як мяняюць палітычную сытуацыю ў Беларусі другасныя санкцыі, якія рыхтуе Трамп адносна гандлёвых партнэраў Расеі? Па гэтых пытаньнях ў праграме «ПіК Свабоды» - дыскусія сьпікера Каардынацыйнай Рады Арцёма Брухана і чальца Рады Аляксандра Кныровіча. Мадэратар дыскусіі – Юры Дракахруст.
«Беларусам трэба вывучаць правілы паводзінаў пры паветраных налётах»30 Jul 202500:47:49
Вайна ў выглядзе падаючых дронаў прыйшла ў Менску. Ці рыхтуюць такім чынам Беларусь да ўдзелу ў агрэсіі супраць суседніх дзяржаваў, у тым ліку чальцоў NATO? Ці гатовая супрацьпаветраная абарона Беларусі да барацьбы з дронамі? У эфіры «ПіКа Свабоды» гаворым пра гэта з прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам, украінскім палітолягам Яўгенам Магдам і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам.
Як беларускія і ўкраінскія хакеры мяняюць хаду вайны29 Jul 202500:37:21
Расейскі «Аэрофлот» другі дзень працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу беларускіх Кібэрпартызанаў і пра-украінскай хакерскай групы Silent Crow. «Слава Україні! Жыве Беларусь!», так завяршылі сваё пасланьне хакеры. У жывым эфіры «ПіКа» Свабоды Ганна Соўсь абмяркоўвае сучасныя спосабы супрацьстаяньня расейскай агрэсіі з прадстаўніцай беларускіх кібэрпартызанаў Юліянай Шаметавец і ізраільскім вайсковым аналітыкам Давідам Гендэльманам.
Чаму і як распаўся СССР – гутарка зь Віталём Портнікавым25 Jul 202500:32:33
Чаму дыктатар — адэпт СССР — Аляксандар Лукашэнка ня здолеў аддаць незалежнасьць? Ці ўспрымаюць украінцы Беларусь як незалежную дзяржаву? Ці здабудуць беларусы сапраўдную незалежнасьць? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае украінскі палітычны аналітык Віталь Портнікаў.
Чаму растуць антыбеларускія настроі ў Літве?24 Jul 202500:44:28
Кіраўнік МЗС Літвы ня бачыць падставы для ануляваньня акрэдытацыі Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі ў Вільні, пра што хадайнічаў дэпутат літоўскага Сэйму. Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца перад літоўцамі наконт сваёй заявы пра стварэньня «астравоў для Беларусі» за мяжой. Гаворым з палітолягам Вадзімам Мажэйкам і палітычным аглядальнікам Вітаўтасам Брувярысам пра стаўленьне ў Літве да беларускай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і ўласна беларусаў, а таксама пра непаразуменьні, якія ўзьнікаюць празь неасьцярожныя заявы і ініцыяваныя спэцслужбамі праблемы.
Разьбіраем кейс Стрыжака з палітыкам і псыхолягам23 Jul 202500:55:03
Кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў рассылцы беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікаў. Ці адэкватная рэакцыя дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці на скандал? Чаму гэта выйшла ў публічную сфэру толькі цяпер? Чаму мужчыны робяць такія рэчы і чаму гэтая гісторыя насамрэч пра гвалт? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў гендэрных пытаньнях Юліяй Міцкевіч і псыхолягам Ганнай Матуляк абмяркоўваем прычыны і наступствы кейса Стрыжака.
Як паўплывае скандал з дыкпікамі на працу BySol і дапамогу палітвязьням?22 Jul 202500:52:03
Ці мусіць пайсьці ў адстаўку кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак праз скандал з дыкпікам? Ці існуе ў беларускіх дэмсілах інстытут рэпутацыі? І як паўплывае гэта пра працу BySol і гуманітарнага фонду для беларускіх палітвязьняў? Пра гэта гаворым у жывым эфіры ПіКу Свабоды з мэдыяэкспэрткай, дасьледчыцай прапаганды Ірынай Сідорскай. У нашым эфіры прагучаць меркаваньні сябра асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланы Мацкевіч і блогера і сябра Каардынацыйнай Рады Аляксандра Кныровічы, сузаснавальніцы ініцыятывы «Партызанка», юрысткі Ганны Маціеўскай і прадстаўніцы міжнароднай каманды офісу Ціханоўскай Стасі Глінік.
Ці дапаможа гарэлка з Лукашэнкам21 Jul 202500:38:24
Пачаліся суды над затрыманымі ў справах так званых «дваровых чатаў», якія ўзьніклі ў 2020-м годзе. Ці можна казаць, што цяпер улады спрабуюць затрымаць як мага больш людзей пакуль ня выйшаў тэрмін даўнасьці па некаторых крымінальных артыкулах? Ці варта чакаць новых вызваленьняў і наколькі пасьпяховая асабістая дыпляматыя з тостамі за Лукашэнку і Трампа? Пра гэта ды іншае разважае Вольга Лойка – галоўная рэдактарка праекту Plan B і былая палітзьняволеная.
Новыя санкцыі Эўразьвязу — удар па рэжыме ці па беларусах?18 Jul 202500:41:31
Эўразьвяз сёньня прыняў 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Ці можна цяпер казаць пра фінансавую блякаду Беларусі? Пра што сьведчаць новыя інцыдэнты на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Ці магчымае нацыянальнае прымірэньне – размова з Аляксандрам Класкоўскім17 Jul 202500:36:45
Чым тлумачыцца ўзмацненьне рэпрэсіяў напярэдадні заканчэньня тэрмінаў даўніны за ўдзел у пратэстах 2020 году? Ці перашкаджаюць Ціханоўскія амэрыканцам размаўляць з Лукашэнкам? Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Ціханоўская пра тое, як зьмяніліся яе праца і жыцьцё пасьля вызваленьня мужа з турмы16 Jul 202500:36:43
Як зьмянілася жыцьцё Сьвятланы Ціханоўскай пасьля 21 чэрвеня? Якія хатнія і працоўныя абавязкі ў «першага джэнтэльмэна Беларусі»? Як зьмяніліся за пяць гадоў Сяргей і Сьвятлана? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Ігар Карней пра нечаканыя наступствы зьняволеньня15 Jul 202500:53:06
Як былога палітвязьня Ігара Карнея зблыталі зь Сяргеем Ціханоўскім. Як праходзіць рэабілітацыя і адаптацыя да новага жыцьця? Чаго найбольш хочацца пасьля турмы? Ад якіх турэмных звычак цяжка пазбавіцца? Пра нечаканыя і чаканыя наступствы зьняволеньня і першыя тыдні на свабодзе Ганна Соўсь гаворыць з былым палітзьняволеным, журналістам Ігарам Карнеем.
Чаму беларусам адмаўляюць у прытулку ў Грузіі14 Jul 202500:42:41
Беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку пагражае дэпартацыя з Грузіі. Паводле яго, у Грузіі знаходзяцца больш за 14 тысяч беларусаў, якія прыехалі ў краіну пасьля падзей 2020 году. Ганна Соўсь гаворыць з праваабаронцам Раманам Кісьляком пра тое, чаму беларусам адмаўляюць у прытулку ў Грузіі, і наколькі гэтая краіна цяпер бясьпечная для беларусаў.
Расчараваньні Ціханоўскага. Вячорка за працяг ціску на Лукашэнку. Два лягеры ў апазыцыі.11 Jul 202500:53:02
Чаму расчараваны Ціханоўскі? Пра што сьведчыць яго завочная перапалка з Пазьняком. Ці адбыўся падзел дэмакратычных сілаў на два лягеры, калі адныя за перамовы, другія за працяг ціску? Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Ганна Соўсь абмяркоўвае найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама ў нашым эфіры старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выкладзе свае аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі.
Што запатрабуе Лукашэнка за вызваленьне Бабарыкі, Калесьнікавай і Знака?10 Jul 202500:36:08
Калі і на якіх умовах вызваляць Віктара Бабарыку? Ці магчымы дыялёг і нацыянальнае прымірэньне? Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў? І якую ролю цяпер адыгрывае Сяргей Ціханоўскі? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркуе з прадстаўніком каманды Віктара Бабарыкі, палітычным актывістам Іванам Краўцовым.
Роза Турарбекава пра заявы Ціханоўскага, памылку Лукашэнкі і інтарэсы Трампа ў Беларусі09 Jul 202500:55:11
На што разьлічваў Лукашэнка, вызваліўшы Ціханоўскага? Якім будзе працяг перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і афіцыйным Менскам? Што павінны адбыцца, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў? Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з гісторыкам, палітолягам Розай Турарбекавай.
Ціснуць на рэжым ці дамаўляцца зь ім – спрэчка ў дэмакратычных сілах08 Jul 202500:45:01
Ці могуць санкцыі забясьпечыць вызваленьне палітвязьняў? Пра што гаворыць вопыт папярэдніх раўндаў нармалізацыі адносінаў Беларусі і Захаду? Які маральны падыход да палітыкі адносна Беларусі? У праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца сябра Каардынацыйнай Рады Сьвятлана Мацкевіч і гісторык Яўген Красулін.
Ці магчымы «ўдар па лукашызьме», які абяцае Ціханоўскі07 Jul 202501:00:06
Што магчыма і што трэба рабіць беларускім палітычным актывістам у цяперашніх умовах? Пра што варта прасіць заходніх партнэраў – дабівацца вызваленьня палітвязьняў ці зьмены рэжыму? Пра гэта ў жывым эфіры Свабода Premium дыскутуюць прадстаўнік руху «Вольная Беларусь», палітоляг Павал Вусаў і прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Лябедзька
Пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбманам07 Jul 202500:42:12
Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў? Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
© My Podcast Data · Independent project · Data from Apple & Spotify