Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці - фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты.
Глеб Бурнашэў, нарадзіўся ў 1992 годзе ў Душанбэ, Таджыкістан. У сувязі з грамадзянскай вайной эміграваў разам з сям’ёй у Слонім (Беларусь). Глеб вызначае сябе як рэакцыйнага мастака, які жыве падзеямі і ўвасабляе адказ на іх. Ён даследуе палітычныя і грамадскія крызісы, узаемадзеянне дзяржавы і звычайных людзей, рэпрэсіўныя механізмы і міграцыйныя працэсы як на лакальным, так і на глабальным узроўнях. Працуе на мяжы фатаграфіі, відэа і перфомансу, выкарыстоўвае штучны інтэлект.
У сёмым эпізодзе другога сезона мы абмяркоўваем крызіс інстытуцый, ролю капіталізма, фармаванне асабістай ідэнтычнасці, фатаграфію як метад, які дапамагае бачыць багі рэальнасці. Глеб распавядае, як змяняюцца радыкалізм і пазыцыя з узростам, чаму ён больш не бачыць сэнсу ў чыстай дакументальнасці, што яго захапляе ў магічным рэалізме, чаму татуіроўка можа быць рытуалам, а эміграцыя — ініцыяцыяй у даросласць.
Таксама мы размаўляем пра тое, як мастацтва трапляе ў інстытуты, якія павінны яго крытыкаваць; як інстытуцыі праглынаюць нават пратэст; чаму міф пра беларускую талерантнасць не працуе; як чалавек, што жыве паміж культурамі і краінамі, збірае сябе нанова.
Марыя Карнеенка — беларуская візуальная мастачка, якая працуе з фатаграфіяй, сучасным мастацтвам, калажамі і мак’юментары. Менеджарка Беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1. Зараз жыве і працуе ў Варшаве. Марыя вучылася ў Школе фатаграфіі ФШ1 (Мінск, 2016), а таксама ў Школе сучаснай фатаграфіі ДокДокДок (Санкт-Пецярбург, 2019).
Яе працы былі прадстаўлены ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску (2020), на Riga Photomonth (2021), на фестывалях Rise of Culture (2024) і Święto Fotografii (2024) у Польшчы.
У 2020 годзе яе партфоліа было асобна адзначана ў межах конкурсу Blurring the Lines.
У шостым эпізодзе другога сезона Марыя распавядае прадгісторыю і кантэкст стварэння фотапраекта Rattus Sapiens: з чаго пачаліся яе адносіны з пацукамі, пра эмацыйную сувязь з гэтымі жывёламі, пра фантазію, якая дапамгла перапрацаваць даволі складаны досвед непрыняцця пацукоў грамадствам, а таксама пра пошук канцэпцыі праекта; узгадваем дзяцінства і жыццё ва ўяўных мірах; гаворым пра культуру зваротнай сувязі; абмяркоўваем праект Марыі «На разломе часу», досвед супрацы з выдавецтвам Тамака, працэс стварэння фотакнігі Rattus Sapiens. Таксама ў падкасце ўздымаецца тэма культурнага менеджменту: у чым сутнасць гэтай працы і ці атрымліваецца спалучаць яе з асабістай аўтарскай практыкай.
Віктар Гіліцкі — прафесiйны фотажурналіст з досведам працы больш за 15 гадоў. З якiх апошнiх 8 ён працуе ў Чыкага, у злучаных Штатах. Нарадзіўся i вырас ў Мiнску, зде выпусціўся з БНТУ як iнжынер-канструктар. Працаваў у фотастудыі на круізным лайнеры, а пазней стаў штатным фотажурналістам у найбуйнейшай штодзённай газеце Беларусі «Комсомольская Правда», адначасова ствараючы разнастайныя дакументальныя i арт-праекты.
З моманту пераезду ў ЗША працы Гіліцкага пастаянна публікаваліся ў мясцовых i еўрапейскiх медыявыданнях: яго рэпартажы выходзілі ў The Chicago Sun-Times, Block Club Chicago, Chicago Tribune, Journalisten, Esquire Russia, OnAir magazine.
Віктар Гіліцкі працуе з шырокім спектрам тэм: ад тэрміновых навін і рэпартажаў да партрэтаў. Яго адданасць дакументальнай і навiнавай фатаграфіі замацавала яго iмя ў спiсе надзейных рэпарцёраў у амерыканскай медыяпрасторы.
У пятым эпізодзе другога сезона абмяркоўваем досвед працы фатографам на круізным лайнеры; гаворым пра пераезд у Чыкага і павольную працу па ўкараненні ў горад; закранаем тэму супольнасцей і варкшопаў, якія даюць практычны погляд знутры і дапамагаюць расці прафесійна; разважаем пра фрыланс, які патрабуе пастаянна «быць на радарах» і пра мару калі-небудзь заняць штатную пазіцыю фотажурналіста ў Chicago Sun-Times.
Ксенія Яблонская (нар. 1991, Мінск, Беларусь) — фатографка і мастачка, жыве і працуе ў Парыжы. Выпускніца Школы фатаграфіі і мультымедыя імя Родчанкі (Расія), удзельніца аб'яднання Atelier des Artistes en Exil (Францыя). Працы мастачкі знаходзяцца ў Мультымедыя Арт Музеі (Расія), галерэі Cancan (Францыя) і ў прыватных калекцыях.
У сваёй творчасці Ксенія даследуе ўплыў знешніх абставін на чалавечы досвед і самаўспрыманне. Спалучаючы дакументальныя і метафарычныя вобразы, яна звяртаецца да тэм страху, сацыяльна-культурнай няроўнасці, гендарнай дыскрымінацыі і цяжкасцяў самаідэнтыфікацыі. У сваёй практыцы мастачка выкарыстоўвае «візуальныя нататкі» – фіксацыю мінулых назіранняў і эмацыйных асацыяцый, на аснове якіх выбудоўвае візуальную мову, што перадае раней перажытае адчуванне.
У чацвёртым эпізодзе другога сезона Ксенія распавядае пра свой шлях у фатаграфію, досвед навучання ў школе Родчанка і дзеліцца назіраннямі за французскай культурай; мы размаўляем пра розніцу падыходаў да працы ў фотажурналіста і мастака, абмяркоўваем уласныя праекты Ксеніі, намагаемся вызначыць, што для нас азначае быць беларускай:ам, размаўляем пра адчуванні ад знаходжання ў стане актыўнага творчага працэсу, пра сродкі самавыяўлення сучаснага мастака і пра міграцыю.
Максім Шумілін нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў у 2003 годзе Факультэт журналістыкі БДУ. Прафесійны фатограф з 2004 года, жыве ў Мінске.
Прымае ўдзел у асабістых і сумесных выставках з 2005 года. Творчыя працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Мінску, Варшаве, Берліне, Мюнхене, Салоніках, Нью-Йорке і іншых гарадах. У 2021 годзе стварыў аналагавую майстэрню, студыю і школу «Mір1959». У 2023 – 2024 гадах працаваў над калетыўным праектам маладых аўтараў з Беларусі «Грудкі і пагоркі».
У сваёй творчай практыцы Максім традыцыйна выкарыстоўвае стужкавыя камеры і аналагавы друк у даркруме.
У трэцім эпізодзе другога сезона мы разважаем пра тое, як стужкавы працэс дапамагае запаволіцца і ўбачыць дэталь — ад «пылінак на сонцы» да ўласнай эстэтыкі; пра мяжу паміж камерцыяй і аўтарскай працай. Гаворым пра «сасновую горку» і Мінск як «горад Сонца», пра эпоху адлігі, кіно і музыку, што фармуюць погляд фатографа. Узгадваем канцэрты на плыце, моманты, калі лепш адкласці камеру і проста быць у жыцці, а таксама пра навучанне маладых аўтараў, ідэнтычнасць і асабісты досвед, з якога вырастаюць сапраўдныя праекты.
Johnny Cosmic: «Многія ведаюць мяне як фатографа. Усё жыццё я здымаю амаль усё, што атачае і натхняе: канцэрты, імпрэзы, сяброў, выпадковыя сустрэчы і невядомых людзей — спачатку ў Беларусі, цяпер у Еўропе. Для мяне фатаграфія заўсёды была больш, чым хобі: гэта спосаб быць бліжэй да гісторыі і людзей, захаваць моманты, якія інакш лёгка забываюцца».
У другім эпізодзе другога сезона мы пагаворым пра тое, як сумяшчаць дакладнасць айцішніка і свабоду мастака, як выглядае жыццё фатографа з Беларусі ў Еўропе, якім ён бачыць свет музыкі і шоў-бізнесу, дзе праходзіць мяжа паміж асабістым і публічным. Вас чакае размова пра баланс, ідэнтычнасць, смеласць — і, вядома ж, пра фатаграфію як спосаб зазірнуць у чужы і ўласны сусвет.
KANAPLEV+LEIDIK– творчы тандэм фатографаў Яўгена Канаплёва і Юлі Лейдзік. З 2011 года яны працуюць разам, аб’ядноўваючы тэхнічную дасканаласць і мастацкае пачуццё, што дазваляе ім ствараць яркія рэкламныя праекты і праводзіць уласныя даследаванні ў галіне фатаграфіі
Далягляд Special#01: Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова
Season 1
Wednesday, October 23, 2024 • Duration 01:08:13
Яўген Атцецкі – культурны менеджар у галіне фатаграфіі, са-заснавальнік і менеджар платформы беларускай фатаграфіі ФШ1, са-аргазанізатар гарадскога фестываля фатаграфіі ФШ1 у Мінску.
Фатограф і грамадзянскі журналіст. Аўтар фота-праектаў «Пераблытаныя», «Плошча перамен», «Пад атакай». Пераможца конкурсу беларускай праектнай фатаграфіі Prafota 2020 у катэгорыі Doc. Работы Яўгена публікаваліся ў шматлікіх выданнях, сярод якіх Helsingin Sanomat, The New York Times, Новая Газета, Сапіенс, TIMER і іншыя.
Кацярына Кузьмічова – беларуская фатографка, якая жыве ў Вроцлаве, Польшча. Яе праца аб'ядноўвае дакументальную і мастацкую фатаграфію, даследуючы тэмы ўзаемадзеяння людзей, палітычных сістэм і гендэрных роляў. Выпускніца Акадэміі «Фатаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу і Акадэміі мастацтваў у Вроцлаве, цяпер навучаецца ў Інстытуце творчай фатаграфіі ў Опаве. Пераможца конкурсаў TIFA і BIFA, яе працы публікаваліся ў міжнародных выданнях.
Навучалася ў МДУ на аддзяленні гісторыі мастацтва (2007–2012).
З 2012 года куратарка праекта «EVAa project» на мяжы сучаснага мастацтва і экалогіі. Куратарка выстаў беларускіх фатографаў у межах фотафестываля ў Лодзі. Сумесна с Ганнай Карпенка курыравала выставу «Бязмежнікі», якая паказвала іншыя гiсторыi беларускага мастацтва. Суаўтар трох кніг для дзяцей пра сучаснае беларускае мастацтва. Падчас працы ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і ў Нацыянальным мастацкім музеі распрцоўвала адукацыйныя праграмы для дзяцей, падлеткаў ды розных груп гледачоў
У дзясятым эпізодзе мы гаворым пра ўзаемадзеянне фатографа і куратара, супрацьпастаўляем культуру прыродзе, прыгадваем маму Сафіі Ірыну Сухій і яе фатаграфічны бэкграўнд, гаворым пра важнасць прыярытэтаў і каштоўнасцей, пра крызісы і пошук адказаў з дапамогай мастацтва і філасофіі, пра ўключэнне дзяцей у культурныя працэсы, пра падтрымку і цярпенне ў супольнасці, пра ролю культурных інстытуцый, пра кнігу “Гісторыя беларскай фатаграфіі”, пра міжнародныя, беларускія конкурсы і фотафестывалі, а таксама пра досвед работы ў складзе журы на іх.
Слава Паталах – беларускі прафесійны фатограф з багатым досведам у розных жанрах фатаграфіі, уключаючы партрэтную, сямейную, вясельную і студыйную фатаграфію, а таксама рэпартаж, рэкламу і фотажывапіс. Выкладач уласнага курса і прыватных урокаў.
У фатаграфіі шануе шчырасць, прыгажосць навакольнага свету, захапляецца прыпыненнымі момантамі.
Фатаграфія – гэта лад жыцця і мыгчымасць знаёміцца з цікавымі людзьмі
У дзевятым эпізодзе мы ўзгадваем эпоху глянцавых часопісаў, разважаем, што такое класічны парадны партрэт, абмяркоўваем значэнне фактару часу пры здымцы, дзелімся крыніцамі натхнення, скардзімся на сацыяльныя сеткі, настальгіруем па фотасайтах, гаворым пра пошук свайго творчага шляху і безумоўны даход.
фестывалі і выставы ў Польшчы: Месяц фатаграфіі ў Кракаве, Фотафестываль у Лодзі, фотафестываль У рамах Сопату
беларускія мастакі і музыкі, якія натхняюць KANAPLEV+LEIDIK: Маша Мороз, Вольга Подгайская, Егор Забелаў, Васіліса Паляніна, Аляксандр Адамаў, Андрэй Анро, Сяргей Лескець, Вольга Лабачэўская, Міхаіл Раманюк, Максім Осіпаў
міжнародныя мастакі, што паўплывалі на KANAPLEV+LEIDIK: Эні Лейбавіц, Дэвід Лашапэль, Рычард Аведон, Платон, Вім Вендэрс, Эдвард Хопер
Discover shows related to Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію, based on actual content similarities. Explore podcasts with similar topics, themes, and formats, backed by real data.