Explorez tous les épisodes du podcast Радыё CityDog
| Titre | Date | Durée | |
|---|---|---|---|
| Как ПРАВИЛЬНО сравнивать себя с другими? | 05 Sep 2024 | 01:11:47 | |
Почему у вас не получится НЕ сравнивать себя с другими? И как делать это так, чтобы не навредить себе? Психолог Ирина Шумская рассказывает, можно ли совсем не зависеть от мнения других людей, стоит ли доверять историям «успешного успеха» из инстаграма и тиктока – что делать, если вы чувствуете зависть. Спойлер: это не всегда плохое чувство. | |||
| Навошта «Мерзкий Кокобай» рэкламуе выставу прапагандыстаў? | 06 Feb 2024 | 00:07:47 | |
У пачатку студзеня 2024-га стала вядома, што беларускіх блогераў, якія публікуюць на сваіх старонках рэкламу, хочуць уключыць у спецыяльны рэестр. А сярод саміх блогераў пачаліся размовы, што дзяржорганы змогуць выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах. CityDog.io вырашыў разабрацца, што адбываецца. | |||
| Беларускі расказалі, як рабілі карэкцыю зроку больш за 10 гадоў таму | 06 Feb 2024 | 00:12:17 | |
У 2024 годзе аперацыя па карэкцыі зроку – даволі будзённая маніпуляцыя з вачыма, якая даступна многім жыхарам Мінска. Тым не менш пытанняў да эфектыўнасці і наступстваў ад аперацыі застаецца нямала. ЦІ гэта бяспечна? Што будзе са зрокам праз гады? Ці змагу я палепшыць зрок і далей? CityDog.io спытаўся ў беларусак, якія адважыліся на карэкцыю 10 і больш гадоў таму, як гэта было і як яны адчуваюць сябе цяпер. | |||
| Секс па-сяброўску: беларусы і беларускі расказваюць пра свой вопыт | 29 Jan 2024 | 00:11:09 | |
CityDog.io запытаў сваіх чытачоў, ці былі ў іх адносіны ў фармаце сяброўства с прывілеямі, або friends with benefits. Па-просту кажучы: ці быў у вас секс з сябрам ці сяброўкай? Вось чатыры гісторыі – як з жаночага боку, так і з мужчынскага. | |||
| Беларусы і беларускі – пра тое, што іх бесіць у партнёрах (партнёрках) | 22 Jan 2024 | 00:08:15 | |
Правялі ў нашым інстаграм-акаўнце апытанне на тэму таго, што беларусаў і беларусак раздражняе ў іх партнёрах і партнёрках. І вось якія адказы ад чытачоў CityDog.io мы атрымалі. | |||
| Беларуска расказвае, як жыве ў Іспаніі на беразе мора | 22 Jan 2024 | 00:13:47 | |
Юлія – журналістка з Беларусі. Ужо два гады дзяўчына жыве ў Іспаніі – у горадзе Малага. Але пераезд туды яна не планавала, як і не планавала ў прынцыпе з’язджаць з Беларусі: проста аднойчы паехала ў камандзіроўку ў Варшаву – і дагэтуль не вярнулася ў Мінск. | |||
| Разбіраемся, што такое мікрачытынг і як яго ўспрымаюць беларусы | 22 Jan 2024 | 00:11:42 | |
З развіццём сацсетак паняцце мікрачытынгу (ці мікрападману) становіцца ўсё больш актуальным. CityDog.io вырашыў разабрацца, што гэта такое, і спытаўся ў беларусаў, што, акрамя фізічнага кантакту, яны ўспрымаюць як здраду. | |||
| Як зразумець, што дзіцяці патрэбен псіхолаг? | 08 Jan 2024 | 00:13:29 | |
Калі вы не можаце зразумець, ці патрэбен вашаму дзіцяці псіхалагічны спецыяліст (і як увогуле знайсці сярод многіх «свайго»), – слухайце гэты гайд. | |||
| Як і колькі беларусы зарабляюць у TikTok | 08 Jan 2024 | 00:05:52 | |
Як і колькі можна зарабляць беларусу ў TikTok? Знайсці чалавека, які б пагадзіўся расказаць пра ўсе магчымасці гэтай сацыяльнай сеткі, аказалася не так проста. | |||
| Школьнікі пра тое, чаму яны (не) хочуць уступаць у БРСМ | 08 Jan 2024 | 00:07:32 | |
CityDog.io вырашыў даведацца ў школьнікаў, чаму яны ўступаюць у БРСМ і што ім гэта дае. Аказалася, уступаць у арганізацыю прымушаюць, абяцаныя бонусы ў большасці рэгіёнаў не дзейнічаюць, а потым яшчэ і выйсці з членства не даюць. | |||
| Чаму людзі вераць беларускай прапагандзе? | 03 Jan 2024 | 00:13:20 | |
Як працуе беларуская прапаганда? Чаму яна ўсё больш становіцца падобнай да расійскай? Навошта ўлады дзеляць беларусаў на «правільных» і «няправільных»? Ці можна гэтаму супрацьстаяць? На гэтыя і іншыя пытанні пра прапаганду адказвае экспертка ў галіне медыякамунікацый, доктарка навук Ірына Сідорская. | |||
| Што цяпер адбываецца з фемінізмам у Беларусі | 03 Jan 2024 | 00:13:18 | |
Пагутарылі з гендарнай даследчыцай пра тое, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца цяпер жанчыны ў Беларусі. І што ўвогуле адбываецца з фемінізмам у апошні час. | |||
| Беларус некалькі гадоў працуе цыркавым артыстам на круізным лайнеры. Вось яго гісторыя | 19 Dec 2023 | 00:13:21 | |
Некалькі гадоў таму Міша трапіў на лайнер, каб працаваць там цыркавым артыстам. На круізным караблі хлопец выступае з уласнай праграмай: глытае шпагі, танчыць на пілоне і круціцца на абручы. Папрасілі яго расказаць пра сваё марское жыццё. | |||
| Тры цяжкія гісторыі беларусак пра сваіх бацькоў | 19 Dec 2023 | 00:16:10 | |
Кажуць, якімі б свядомымі ні былі бацькі, дзецям усё адно будзе што расказаць свайму псіхатэрапеўту. CityDog.io спытаў у розных беларусаў і беларусак, чаму яны не прымаюць сваіх бацькоў. Адказы атрымаліся драматычнымі. | |||
| Пять подслушанных историй о том, чем живут покупатели и продавцы беларуских рынков | 13 Dec 2023 | 00:15:56 | |
CityDog.io выпускает серию подкастов «Мінск без голасу». Мы разговариваем с минчанами на очень разные темы. В этот раз нашими героями стали продавцы и покупатели рынков столицы. Мы подслушали случайные разговоры на самые разные темы – от образования до бизнеса в Минске и регионах. | |||
| Эта минчанка находится на «домашней химии», но, кажется, относится к этому совсем не так, как можно ожидать | 06 Dec 2023 | 00:14:25 | |
Минчанка Женя ходит на работу, воспитывает ребенка, радуется жизни, хотя отбывает «домашнюю химию». Она рассказывает о троллинге коллег, нежелании писать сокамерницам и о том, почему ее инспекторка «хорошая женщина». Вот ее необычный рассказ | |||
| Беларуска прыняла іслам і вось з чым сутыкнулася | 04 Dec 2023 | 00:15:30 | |
Чаму маладыя беларусы прымаюць іслам? Як на гэта рэагуюць іх сям’я і знаёмыя? Якім чынам змяняецца іх жыццё, стыль і думкі? На гэтыя і іншыя пытанні CityDog.io адказвае беларуска, якая некалькі гадоў таму памяняла веру. | |||
| Беларускі – пра тое, што ім не падабаецца ва ўласным целе | 04 Dec 2023 | 00:10:59 | |
Адны людзі лічаць сваімі недахопамі пэўныя рэакцыі і ўспрыманне знешняга свету, іншыя незадаволеныя сваімі фізічнымі якасцямі. CityDog.io пагаварыў з беларускамі (на жаль, ніхто з беларусаў не адгукнуўся) пра тое, што ім не падабаецца ў сваім целе – і адкуль гэтыя комплексы зʼявіліся. | |||
| У гэтага мужчыны дзіця з затрымкай развіцця – і вось яго досвед жыцця ў розных краінах | 04 Dec 2023 | 00:10:30 | |
Эміграцыя – заўсёды складаная і стрэсавая падзея. Усё становіцца цяжэйшым у разы, калі трэба несці адказнасць за дзіця, асабліва з затрымкамі ў развіцці. Даведаліся пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца такія людзі ў Літве, а з якімі – у Беларусі. | |||
| Пропала МОТИВАЦИЯ и СМЫСЛ ЖИЗНИ – что делать? | 29 Nov 2023 | 00:50:00 | |
Психолог Ирина Шумская отвечает на вопросы о мотивации и саморазвитии. Что делать, если кажется, что занимаешься не своим делом? Или что состоишь «не в тех» отношениях? Почему кажется, что раньше был смысл жизни – а сейчас смысла нет? Что делать, когда близкого человека накрывает кризис? И почему неправда, что «всем пора к психологу»? Психолог Ирина Шумская отвечает на вопросы о мотивации и саморазвитии. | |||
| Беларуска згубіла прэстыжную працу праз грамадзянскую пазіцыю | 28 Nov 2023 | 00:18:06 | |
Святлана працавала ў адной з прэстыжных дзяржустаноў Мінска. Была паважанай спецыялісткай, жыццё якой рэзка змянілася пасля таго, як яна адкрыта выступіла супраць гвалту сілавікоў. А пазней пачала адкрыта абараняць калег і супрацоўнікаў. Праз некалькі месяцаў яе настойліва папрасілі звольніцца. З таго часу яны жыве ў пошуку працы: у яе «воўчы білет». | |||
| «Я жирная, некрасивая, глупая». Что делать, если у меня проблемы с самооценкой? Объясняет психолог | 21 Nov 2023 | 01:06:00 | |
Психолог Ирина Шумская отвечает на частые вопросы о самооценке. Правда ли, что все проблемы – из нашего детства? Откуда берется чувство собственной неполноценности? Можно ли «перерасти» это чувство? Кас избавиться от проблем с самооценкой? Что делать, если у вас – синдром самозванца или вы страдаете от перфекционизма? | |||
| Мінчанка расказвае, як стамілася ад страху рэпрэсій і як кардынальна змяніла сваё жыццё | 15 Nov 2023 | 00:11:00 | |
У Беларусі масавыя рэпрэсіі, маўчаць зараз бяспечней, чым гаварыць, і таму людзі нібыта губляюць свой голас. Але ім важна выгаварыцца, каб распавесці пра сваё жыццё сёння, летам-восенню 2023 года. CityDog.io запускае серыю падкастаў «Мінск без голасу». Мы размаўляем з мінчукамі на розныя тэмы. | |||
| Мінчанка расказвае, як пазнаёмілася са сталкерам, які з-за помсты зрабіў данос сілавікам – і яе пасадзілі | 08 Nov 2023 | 00:13:15 | |
CityDog.io запускае серыю падкастаў «Мінск без голасу». Мы размаўляем з мінчукамі на розныя тэмы. У Беларусі масавыя рэпрэсіі, маўчаць зараз бяспечней, чым гаварыць, і таму людзі нібыта губляюць свой голас. Але ім важна выгаварыцца, каб распавесці пра сваё жыццё сёння, летам-восенню 2023 года. | |||
| Беларуска расказала, як нараджала ў Беларусі і Нідэрландах | 07 Nov 2023 | 00:16:22 | |
Калі памятаеце, CityDog.io ужо расказваў няпростую гісторыю мінчанкі, якая сваё першае дзіця нараджала ў 35 гадоў у Беларусі. Пасля гэтага артыкула нам на пошту напісала іншая беларуска, якая першы раз нараджала ў Беларусі, а другі – у Нідэрландах (у 39 гадоў). Мы вырашылі параўнаць гэты досвед. Атрымалася, мякка кажучы, балюча. | |||
| Тры гісторыі беларусак, якія трапілі ў аб’юзіўныя адносіны | 07 Nov 2023 | 00:19:37 | |
У аб’юзіўныя адносіны трапіць лёгка, а выйсці з іх складана. Нават распазнаць аб’юз як псіхалагічны гвалт самастойна бывае немагчыма. Тры беларускі расказалі CityDog.io свае гісторыі – пачытайце і параўнайце: ці не пазнаяце ў гэтым сябе? | |||
| Мінчанка з’ездзіла ў Маскву і расказвае, як там цяпер | 05 Nov 2023 | 00:10:42 | |
Як жыве Масква падчас вайны, піша наша чытачка Ядвіга. Як атрымалася абысці ўсе забароны, што стала з люксавымі крамамі, чым замянілі «забаронку» і чаму масквічы не будуць выступаць супраць вайны? | |||
| Минчанин 4 года просидел по «наркотической» статье. А теперь вышел и сравнивает жизнь тут и там | 01 Nov 2023 | 00:15:22 | |
CityDog.io запускает серию подкастов «Мінск без голасу». Мы разговариваем с минчанами на очень разные темы. В Беларуси массовые репрессии, молчать сейчас безопаснее, чем говорить, и поэтому люди как будто теряют свой голос. Но им важно выговориться, чтобы рассказать о своей жизни сегодня, летом-осенью 2023 года. | |||
| Сілавікі затрымлівалі блогерку Ганну Бонд, «Мерзкий Кокобай» знік, а іншых блогераў-мільённікаў улады «нармалізуюць» | 24 Oct 2023 | 00:10:48 | |
У кастрычніку стала вядома пра затрыманне папулярнай блогеркі Ганны Бонд. Да гэтага на дзяржТБ пачалі актыўна прыходзіць вядомыя беларускія інфлюенсеры з «пакаяннымі» заявамі. Мы вырашылі разабрацца з тым, што цяпер адбываецца з блогерамі ў Беларусі, а таксама даведаліся ў эксперткі, чаго трэба чакаць. | |||
| У Беларусі вырасла колькасць дзяцей, якія пацярпелі ад педафілаў. Што адбываецца, што рабіць? | 24 Oct 2023 | 00:19:37 | |
Апошнім часам у беларускім інфаполі ўсё часцей сталі з’яўляцца навіны пра выпадкі педафіліі: адных дзяцей прымушаюць высылаць свае аголеныя фатаграфіі ў інтэрнэце, іншых схіляюць да сексуальных дзеянняў у жыцці. Што наогул адбываецца? І як зрабіць бяспечным жыццё свайго дзіцяці? | |||
| Выкладчыца – пра тое, што цяпер адбываецца ў дзяржаўных школах | 17 Oct 2023 | 00:11:45 | |
Навязаны патрыятызм, сачэнне за бацькамі, патрыятычныя дашкольнікі. Настаўніца адной з мінскіх школ расказала, што цяпер адбываецца ў сярэдняй адукацыі. Святлана (імя зменена) працуе ў адной з мінскіх школ настаўніцай пачатковых класаў. Жанчына расказвае, што з 2020 года атмасфера ў школе стала больш прыгнятальнай. «Пачынаюць мацней закручваць гайкі, але звальняцца пакуль я не збіраюся», – адзначае наша гераіня. Паводле яе слоў, усё не так ужо і кепска, пакуль у Беларусі застаюцца тыя, хто гатовы гадаваць новае пакаленне разумных людзей. | |||
| Чаму беларускія ўлады зняважліва кажуць пра жанчын | 17 Oct 2023 | 00:11:12 | |
Апошнім часам рыторыка беларускіх уладаў усё больш накіравана на ўкараненне патрыярхальных каштоўнасцей, пры якіх місія жанчыны – быць ЗА мужам і нараджаць як мага больш дзяцей (пажадана як мага раней). CityDog.io пагаварыў з гендарнай спецыялісткай Юліяй Міцкевіч пра тое, што ўвогуле адбываецца ў краіне і чым гэта можа адгукнуцца. | |||
| Почему нам сложно заводить друзей и общаться с новыми людьми? Объясняет психолог | 10 Oct 2023 | 00:58:49 | |
Психолог Ирина Шумская отвечает на важные вопросы про социальные связи, одиночество, социофобию и токсичных друзей. Что делать, если не получается общаться с новыми людьми? Правда, что буллинг в детстве может быть причиной социофобии? Нормально ли, когда мама или муж (или жена) – лучшие друзья? Я оказался в эмиграции и теряю друзей и близких – что делать? | |||
| Мінчане – пра тое, як перажылі здраду ў адносінах. І як здраджвалі самі | 03 Oct 2023 | 00:13:18 | |
Ці можна дараваць здраду? А ці можна, перажыўшы такое, захаваць адносіны? Сабралі некалькі гісторый мінчан, якія сталі ахвярай здрады ці здрадзілі самі, – паглядзіце, якія розныя меркаванні і сітуацыі. | |||
| Гэты мінчанін арганізоўваў крадзяжы ў Zara і іншых крамах масмаркету | 03 Oct 2023 | 00:14:39 | |
Калісьці адна наша гераіня, супрацоўніца папулярнай крамы масмаркету, расказала, што ўсе супрацоўнікі ведаюць злодзеяў крамы ў твар. Нам стала цікава, а як выглядае гэты крымінальны бізнес знутры. Пагаварылі з мінчанінам, які некалькі гадоў займаўся арганізацыяй крадзяжоў адзення з буйных сетак. | |||
| Беларуска пераехала ў Кітай, а цяпер у сваім блогу расказвае пра жыццё там. Вось яе гісторыя | 19 Sep 2023 | 00:13:39 | |
Колькі каштуе жыццё ў Кітаі? Як хадзіць на спатканні з кітайцамі і як сябе паводзіць? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Ханна, беларуская танцорка, якая пераехала ў Кітай 5 гадоў таму. | |||
| «Я не хачу мець дзяцей». Як жывуць беларускія чайлдфры | 12 Sep 2023 | 00:20:14 | |
Афіцыйныя ўлады Беларусі абвесцілі, што чайлдфры – пагроза нацыянальнай бяспецы. Праўда? | |||
| Што не так з ведамі беларускіх школьнікаў і як гэта можа ўплываць на ўсю краіну | 20 Feb 2023 | 00:14:08 | |
У 2018 годзе беларускія вучні ўзялі ўдзел у міжнародным даследаванні ведаў PISA. Тады прадстаўнікі сістэмы адукацыі казалі, што наша краіна паказала вельмі добрыя вынікі. Але ў 2021 годзе ўнутраны беларускі маніторынг паказаў, што сітуацыя нашмат горшая. Прааналізуем, што не так са школьнымі ведамі ў Беларусі і як гэта ўплывае на краіну. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/vedy-shkolnikau/ | |||
| Як жывуць беларускія ЛГБТК-пары на радзіме і ў тых краінах, куды вымушаныя былі з’ехаць | 09 Feb 2023 | 00:14:20 | |
CityDog.io паразмаўляў з ЛГБТК-парамі, якія з’ехалі з Беларусі, пра тое, як яны пачуваліся дома і як жывуць у эміграцыі ў Грузіі, Украіне, Германіі, Партугаліі і Польшчы. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/lgbt-pary-krainy/ | |||
| 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы | 07 Feb 2023 | 00:15:41 | |
Цікава, што ў гісторыі Беларусі быў яскравы прыклад таго, як сістэма стараецца зламацць такіх людзей. І як людзі застаюцца пры сваіх перакананнях да смерці. Мы маем на ўвазе паэтку, пісьменніцу і грамадскую дзяячку Ларысу Геніюш. Вось 11 цікавых фактаў пра гэту жанчыну, якая стала гонарам і годнасцю свядомых беларусаў. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/fakty-pra-paetku-1/ | |||
| Як беларусы размяркоўваюць бюджэт у парах | 01 Feb 2023 | 00:09:10 | |
Фінансавыя пытанні ў Беларусі абмяркоўваць не прынята, але заўсёды цікава даведацца, як жывуць іншыя. CityDog.io запытаўся ў пар рознага веку, як яны размяркоўваюць паміж сабой бюджэт. Пачытайце пра досвед гэтых беларусаў і падзяліцеся сваім у каментарыях. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/biudzhet-u-parah/ | |||
| Што адбываецца з кліматам і ці гатовая Беларусь да глабальнага пацяплення | 01 Feb 2023 | 00:17:05 | |
У пачатку студзеня ў многіх еўрапейскіх краінах былі пабіты тэмпературныя рэкорды: нават там, дзе снежныя зімы – звычайная справа, сёлета зафіксавалі вялікі «плюс». Пагутарылі з эксперткай у галіне кліматычнай палітыкі пра тое, што адбываецца з кліматам і ці можам мы казаць пра глабальнае пацяпленне (спойлер: так). У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/shto-z-klimatam/ | |||
| Што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі | 30 Jan 2023 | 00:16:29 | |
З гэтага года адзінаццацікласнікі замест звыклых школьных іспытаў будуць здаваць цэнтралізаваныя. CityDog.io пагутарыў з экспертам у адукацыі і настаўнікам матэматыкі Сяргеем Альшэўскім пра тое, для чаго гэта трэба. І наогул: што цяпер адбываецца ў сістэме беларускай адукацыі? У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. | |||
| Мінчанкі з сінэстэзіяй расказалі пра свой рэдкі феномен | 21 Jan 2023 | 00:15:36 | |
Яна выяўляецца ў аднаго чалавека з двух тысяч і дазваляе бачыць імёны, літары і лічбы ў колеры, чуць іх «музыку», адчуваць «пах». Мінчанкі з сінэстэзіяй расказалі CityDog.io пра свой рэдкі феномен. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/sinastezia/ | |||
| Як перавозіць жывёл за мяжу: што трэба зрабіць да, як выбраць пераноскі | 21 Jan 2023 | 00:14:10 | |
Якія дакументы патрэбны для пераезду з жывёлай, як падрыхтаваць любімца да магчымага стрэсу, што рабіць на новым месцы і куды бегчы, калі з гадаванцам нешта здарылася, – разбіраемся разам з анлайн-ветклінікай Laplandia. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/yak-perevozit-rzivotnyh/ | |||
| Беларуска з Берліна расказвае, што яе здзіўляе ў немцах найбольш | 21 Jan 2023 | 00:11:45 | |
Расказваем пра ментальныя, культурныя і побытавыя адрозненні беларусаў і жыхароў тых краін, куды яны пераехалі. Яна жыве ў Германіі ўжо сем гадоў. Спачатку дзяўчына год жыла ў нямецкай сям’і па праграме абмену, потым вучылася ў магістратуры, працавала ў рэкламным агенцтве, а зараз вядзе блог пра жыццё ў Берліне і арганізоўвае экскурсіі па горадзе. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/belaruska-u-germanii/ | |||
| Гісторыя дзяўчыны, якая робіць кулоны ў форме Беларусі | 21 Jan 2023 | 00:07:22 | |
У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/gistorya-kulony/ | |||
| Мінскі кравец расказвае, як прайшоў навучанне ў прэстыжнай італьянскай акадэміі | 21 Jan 2023 | 00:11:25 | |
Навошта будучым дызайнерам і краўцам падарожжа, як праходзіць навучанне ў італьянскай акадэміі краўцоў і як мода адрэагуе на цяперашнія падзеі – пра ўсё гэта пагаварылі з вядомым мінскім краўцом. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/italiyanskaya-akademia/ | |||
| Начамі мінчанка працавала для амерыканскага MTV, а цяпер яе фільм могуць прызнаць лепшым у Іспаніі | 21 Jan 2023 | 00:11:42 | |
Фільм «Урок», які зняла мінчанка Аліса Селішчава, намініравалі на званне «Лепшы кароткаметражны фільм Іспаніі-2022». Сваю аператарскую кар’еру дзяўчына пачала 10 гадоў таму з выпадковага знаёмства ў Нью-Йорку. Цяпер яе запрашаюць на многія кінафестывалі, а сама яна жыве ў Іспаніі. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/minchanka-dla-mtv/ | |||
| Спецыялістка пра прыкметы перадклімаксу, шкодныя звычкі, якія набліжаюць клімакс, і спосабы дапамогі | 21 Jan 2023 | 00:14:04 | |
Усё часцей накрывае беспадстаўная стомленасць, апатыя і благі настрой? Штораз збоіць цыкл, стамілі цыстыты і малочніца? Гінеколаг-эндакрынолаг расказвае, у чым можа хавацца прычына. У падкасце гучыць голас «купалаўкі» Крысціны Дробыш. Чытаць: https://citydog.io/post/peradklimaks-prykmety/ | |||